Не адчайваемся

Не адчайваемся


Unabridged

Sale price $3.50 Regular price$7.00
Save 50.0%
Quantity:
window.theme = window.theme || {}; window.theme.preorder_products_on_page = window.theme.preorder_products_on_page || [];

Беларуская вёска, каларытныя мясцовыя жыхары.

Аўтар гэтай кнігі Васіль Грынь купіў хутар «Засцянак Скрыплеў» на Валожыншчыне, удыхнуў у яго жыццё і зрабіў там аграсядзібу. Сусед Васіля – Браніславыч, адзін карэнны жыхар, які там застаўся – адна з цэнтральных фігур гэтай кнігі. Яна складаецца з невялічкіх замалёвак, мініяцюр, нават анекдотаў з жыцця хутара і ваколіц, а таксама з успамінаў Грыня пра дзяцінства. Васіль аднаўляе хутар, сустракае ў аграсядзібе турыстаў, і ўсё гэта не праходзіць без удзелу каларытнага і яркага Браніславыча. Яго асоба, гісторыі і асаблівасці маўлення — той падмурак, на якім трымаецца кніга. У Браніславыча свой адметны погляд на свет, свая жыццёвая філасофія. Гэта шчыры чалавек, які не саромеецца выражаць свае думкі. Гумар, народная мудрасць, жывыя і вельмі адкрытыя людзі. Такога не ўбачыш у горадзе!