Блог Усяслава Чарадзея

Блог Усяслава Чарадзея


Unabridged

Sale price $3.50 Regular price$7.00
Save 50.0%
Quantity:
window.theme = window.theme || {}; window.theme.preorder_products_on_page = window.theme.preorder_products_on_page || [];

Легендарны Усяслаў Чарадзей не ёсць полацкім князям, які часам знянацку ператвараецца ў ваўка, а наадварот - вольным зверам, які раз-пораз неахвотна залазіць на полацкі трон і ў людскія адзежыны. На старонках свайго запаветнага блога гэты мірны ваўкалак-вегетарыянец дзеліцца з чытачом, як гэта — апынуцца ў княскай скуры і кіраваць старадаўнім Полацкам княствам. Блогу Чарадзей давярае ўласныя шляхетныя перажыванні, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага чалавечага грамадства, дзеліцца аб прагрэсіўных навінках ляснога мегаполісу, а таксама расказвае пра сваё неймавернае падарожжа ў часе па тысячагадовай рацэ беларускай гісторыі.

Аўтар выказвае падзяку Ніне Шыдлоўскай і Алене Макоўскай, каардынатарам кампаніі.